Белае (возера, басейн Обалі)

Бе́лае, Белае Сурміновозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль за 40 км на поўнач ад горада Гарадок.

Белае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 165 м
Даўжыня 2,8 км
Плошча 2,4 км²
Найбольшая глыбіня 7,9 (8,9[1]) м
Сярэдняя глыбіня 4,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 6 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Map

Плошча паверхні возера 2,4 км², даўжыня 2,8 км. Глыбіня возера дасягае 7,9 (8,9[1]) м, сярэдняя 4,3 м. Катлавіна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад Схілы катлавіны вышынёй 2—5 метраў, спадзістыя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае і выслана сапрапелем. Возера эўтрофнае, зарастаючае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Чорнае.

На паўднёва-ўсходнім беразе возера вёска Сурміно. Возера ўваходзіць у склад біялагічнага заказніка «Сурміно».

Зноскі

  1. а б Белае возера Архівавана 29 чэрвеня 2012.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць