Белаполь — у беларускай міфалогіі першанасельнік тэрыторыі сучаснай Беларусі, другі князь беларусаў і родапачынальнік тутэйшага насельніцтва.

Белаполь
другі князь беларусаў
Папярэднік Бай
Нараджэнне Беларусь
Смерць Беларусь
Род Баявічы
Бацька Бай
Дзейнасць родапачынальнік беларусаў
Вядомы як другі князь беларусаў
Ваенная служба
Прыналежнасць Беларусь
Званне князь

Змест легенды правіць

Пасля стварэння зямлі Перуном на ёй пасяліўся першы чалавек — Бай (Буй). Меў ён шмат жонак і яшчэ больш дзяцей і княжыў над усімі першымі людзьмі. Калі надыйшоў час паміраць, Бай раздзяліў усю зямлю паміж дзецьмі. Толькі адзін сын — Белаполь — у той час быў на паляванні, і яму з бацькавай спадчыны дасталіся толькі два сабакі — Стаўры і Гаўры — і наказ пусціць іх па волі: колькі зямлі яны за дзень абягуць, столькі і дастанецца Белаполю. Злавіў Белаполь дзвюх птушак: адну з паўднёвага мора, другую — з заходняга, пусціў іх і нацкаваў сабак: «Бяры!», «Хапай». Птушкі паляцелі кожная ў свой бок, а за імі пабеглі сабакі. І па слядах тых сабак пацяклі дзве найбуйнейшыя ракі Беларусі — Дзвіна і Дняпро. Белаполь пасяліўся ў гэтых месцах, і ад яго пайшоў мясцовы народ. А Стаўры і Гаўры дагэтуль ушаноўваюцца ў народнай абраднасці на свята перад Сёмухай. Завецца гэты дзень Стаўроўскія Дзяды. Паводле падання, абодва сабакі былі пахаваныя ля цяперашняга Краснаполля Расонскага раёна, ля ракі Дрысы. Людзі яшчэ доўга прыходзілі да іх могілак у адпаведнае свята і гаварылі: «Стаўры, Гаўры, гам, ідзіце к нам». Яшчэ ў ХІХ ст. былі зафіксаваныя рэшткі гэтага абраду.

Аналіз правіць

Легенда ўваходзіць у групу архаічных індаеўрапейскіх паданняў, дзе першанасельнік зямлі размяркоўваў спадчыну паміж сваімі сынамі, ад якіх пазней пайшлі розныя народы (размеркаванне спадчыны Таргітаем у скіфскай легендзе). Вобраз двух сабак сустракаецца ў касмалагічных паданнях. У казцы «Знайда Дуброўскі» два сабакі вартуюць Царства Божае. Спадарожнікамі Кашчэя — фалькларызаванага кіраўніка свету мёртвых — таксама выступаюць сабакі. Паляўнічы сабака — таксама спадарожнік Цуда-Юда, якога Удовін Сын у аднаіменнай казцы сустракае на Калінавым масту (Калінаў мост — адна з алегорый пераходу паміж светам жывых і светам памерлых). У шэрагу іншых міфалогій сабакі таксама паўстаюць вартаўнікамі замагільнага царства (Цэрбер, які вартуе Аід, чатырохвокія сабакі бога Ямы і г.д). Магчыма, што Стаўры і Гаўры ў язычніцкай традыцыі таксама былі істотамі на мяжы двух сусветаў — жывога і мёртвага.

Зноскі

Спасылкі правіць