Бай або Бой, Буй — легендарны князь, родапачынальнік тых плямёнаў, з якіх утварыліся сучасныя беларусы.

Бай
першы князь беларусаў
Пераемнік Белаполь
Нараджэнне Беларусь
Смерць Беларусь
Род Баявічы
Дзейнасць першачалавек, родапачынальнік беларускіх плямёнаў
Вядомы як першы князь беларусаў
Ваенная служба
Прыналежнасць Беларусь
Званне князь

Легенда

правіць

Бай з’явіўся на Зямлі, калі свет толькі зачынаўся. Спачатку не было нічога, толькі адна вада, пасярод якой стаяў валун. Аднойчы Пярун пачаў кідаць маланкі ў гэты камень і выбіў тры яскаркі: белую, жоўтую і чырвоную. Як упалі яны ў ваду, усё ў свеце скаламуцілася. А як зноў пасвятлела, то аказалася, што вада ад зямлі адасобілася. На зямлі ўзніклі жывёлы і людзі. Адным з першых быў Бай, які стаў князем, меў шмат жонак і дзяцей. Перад смерцю Бай раздаў сынам спадчыну, а аднаму — Белаполю — аддаў двух сабак, якіх звалі Стаўры і Гаўры, і загад: колькі зямлі яны за дзень прабягуць, столькі дастанецца Белаполю. Сын злавіў дзвюх птушак — адну з паўднёвага мора, а другую з заходняга — і выпусціў, а сабакі пабеглі за імі. Па слядах гэтых сабак пацяклі дзве буйнейшыя беларускія рэкі — Дзвіна і Дняпро.

Паводле іншага падання, Бай — князь у Краснаполлі каля Дрысы. Разам са сваімі сабакамі ён паляваў па мясцовых «густых лясах». З некалькімі жонкамі Бай меў сыноў — продкаў асобных беларускіх родаў. Старэйшы з іх — Бойка (Белаполь, у адрозненне ад пазнейшага тэксту, не згадваецца)[1]. Бай устанавіў пакланенне ім нароўні з «найважнейшымі асобамі», а пасля смерці вызначыў дні іх памінання («Дзяды»)[2] сэнс гэтага старажытнага свята памінання памерлых дазваляе бачыць у Баю бажаство замагільнага свету ў суправаджэнні дэманічных сабак (падобна індыйскаму Яме), паходжанне імя «Бай» балцкае, як і імёнаў сабак[3][4].

Гістарыяграфія

правіць

Гісторык Сяргей Аляксеева[ru] супастаўляе легенду пра рутэнскага князя Боя з беларускім міфам пра князя Бая, бачаць у рутэнскім конунгу адно з бостваў замагільнага свету старажытных крывічоў, а імя персанажа лічыць балцкім эпітэтам Вялняса, узору літ.: bajus «страшны». На думку Аляксеева, крыніцай падання пра Боя для Саксона Граматыка мог быць хтосьці з служэбнікаў Сафіі Валадараўны, менскай князёўны, дацкай каралевы з 1157 года[5].

  • У дацкай хроніцы Саксона Граматыка дзейнічае «рутэнскі» князь Бой, атоеснены са скандынаўскім богам Валі, сынам Одзіна і Рынды (якая пераасэнсавана Саксонам як «рутэнская князёўна»). Паданне прымеркавана да вядомага на Русі кургана загінулага ў бітве Боя. У гэтым паданні, як і ў адной з найпазнейшых беларускіх версій, першы князь Бой (Бойка), выступаў як сын бажаства (Бая, Вялеса)[6][5]
  • Сярэднявечныя гісторыкі адносілі падзеі ўладарства Боя да старажытных часоў, як напрыклад, у пераказе Іаана Магнуса або Якаба Рэйтэнфельса[7]:

У 3174 годзе ад стварэння свету Боўс, начальнік рутэнаў, паспяхова ваяваў з Готэрам, царом шведскім, і ўся Фінляндыя тады перайшла да рутэнаў, але Радэрык, сын Готэра, зноў падпарадкаваў рутэнаў сабе.

Крыніцы

правіць
  1. Романов Е. Р. Белорусский сборник. Витбеск, 1891. Вып. 4. Текст № 33.
  2. Легенды и паданни. Текст № 294.
  3. Миллер В. Ф. По поводу одного литовского предания// Древности. Труды Московского археологического общества. 1880. Т. 8.
  4. "Славянская Европа V–VIII веков" - Алексеев Сергей Викторович - Страница 43 - ЛитМир Club (руск.). Литмир - электронная библиотека. Праверана 2 студзеня 2025.
  5. а б "Славянская Европа V–VIII веков" - Алексеев Сергей Викторович - Страница 43 - ЛитМир Club (руск.). Литмир - электронная библиотека. Праверана 2 студзеня 2025.
  6. Saxo Grammaticus. Gesta Danorum. Havniae, 1837. P. 126—132.
  7. ЯКОВ РЕЙТЕНФЕЛЬС->СКАЗАНИЯ СВЕТЛЕЙШЕМУ ГЕРЦОГУ ТОСКАНСКОМУ О МОСКОВИИ->ПУБЛИКАЦИЯ 1905-1997 ГГ.->КНИГА I ГЛ. 1-6. www.vostlit.info. Праверана 2 студзеня 2025.

Літаратура

правіць
  • Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.