Беларускае студэнцкае зямляцтва (Томск)
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Томску. Існавала ў 1927/28 навучальным годзе. Заснавана 20 верасня 1927 года на сходзе студэнта-беларусаў Сібірскага тэхналагічнага інстытута і Томскага ўніверсітэта.
У склад зямляцтва ўваходзіў 31 чал., старшыня праўлення Пашкоўскі, сакратар А. Багданаў. Выпісвала беларускія газеты і часопісы. Супрацоўнічала з беларускім аддзяленнем рабфака ў Томску, вяло перапіску з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі і Народным камісарыятам асветы БССР.
Літаратура
правіць- Ю. Р. Васілеўскі. Беларускае студэнцкае зямляцтва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 359. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.