Беларуская Аўтаномная Праваслаўная Царква

Белару́ская Аўтано́мная Правасла́ўная Царква́ — аб'яднанне беларускіх епархій абнаўленчай царквы, якое існавала ў 19241934.

Беларуская Аўтаномная Праваслаўная Царква
Краіна
Тып арганізацыі праваслаўе
Заснаванне
Дата заснавання 1924
Ліквідацыя
Дата скасавання 1934

Гісторыя правіць

Абнаўленцы заяўлялі аб падтрымцы сацыялістычнага грамадства, дэмакратызавалі царкоўнае кіраванне, патрабавалі перагляду дагматыкі, этыкі, літургіі і іншых бакоў рэлігінна-царкоўнага жыцця. Аб'яднанне ўтворана ў маі 1924 на чале са Свяшчэнным сінодам і мітрапалітам Магілёўскім і Беларускім на Першым Беларускім абласным царкоўным саборы (Магілёў). Да канца 1920-х г. уключала каля 500 парафій, галоўным чынам ва ўсходніх абласцях (Аршанская, Віцебская, Высачанска-Веліжская, Магілёўская і Мсціслаўская епархіі).

У снежні 1924 з падпарадкавання БАПЦ выйшлі парафіі Дубровенскага раёна, якія абвясцілі ўласную царкоўную незалежнасць. 3 пачатку 1930-х г., ва ўмовах пераходу СССР да жорсткай антырэлігійнай палітыкі і агульнага крызісу абнаўленства БАПЦ хутка страціла свае пазіцыі і ў снежні 1934 пастановай Свяшчэннага сінода праваслаўных цэркваў у СССР была ліквідавана, яе парафіі вярнуліся пад уладу Маскоўскай патрыярхіі. Выдавала часопіс «Белорусский православный вестник» (Магілёў, 1924—1927).

Мітрапаліты правіць

  • Уладзімір 1924—1926
  • Іосіф (І. П. Крачатовіч) 1926—1934.

Літаратура правіць

  • Антонаў В. В. Беларуская аўтаномная праваслаўная царква // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 367.
  • Шиленок Д. Ф., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии. 1922—1939. Обновленческий раскол в Белоруссии. — М.: Издательство Крутицкого подворья, Общество любителей церковной истории, 2006. — 216 с. — (Материалы по истории Церкви. Кн. 38).