Беларуская мова (энцыклапедыя)

энцыклапедыя

«Белару́ская мо́ва» — першая беларуская галіновая энцыклапедыя, якая прысвечана беларускай мове. Выдадзена ў 1994 годзе ў Мінску на беларускай мове выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі»[1].

Беларуская мова (энцыклапедыя)
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Выпуск 1994
Месца публікацыі Мінск

Уключае 513 энцыклапедычных артыкулаў, якія даюць дакладную інфармацыю аб моўных дысцыплінах і навуковых кірунках, што вылучаюцца ў межах беларускага мовазнаўства; навуковых паняццях і метадах, пры дапамозе якіх апісваецца беларуская мова; сувязях беларускай мовы з іншымі мовамі свету і інш. Значная частка артыкулаў прысвечана галіновым кадыфікацыйным працам па беларускай мове, пісьмовым помнікам старабеларускай і беларускай літаратурнай мовы, беларускім пісьменнікам і дзеячам старабеларускага пісьменства, айчынным і замежным даследчыкам беларускай мовы[1].

Артыкулы размешчаны ў алфавітным парадку, загаловачнымі тэрмінамі даюцца родавыя паняцці, а відавыя ўключаюцца ў адпаведныя агульныя матэрыялы, тлумачацца там і падаюцца ў тэрміналагічным паказальніку. Выданне вылучаецца багатым ілюстрацыйным афармленнем (фотаздымкі, карты, схемы)[1].

Выданне ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1998)[1].

Бібліяграфія правіць

  • Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — 653, [1] с. : іл., партр., факсім. ; 27 см. — Бібліяграфія ў канцы артыкулаў. — 10000 экз. — ISBN 5-85700-126-9

Зноскі

  1. а б в г Т. Ф. Рослік. «Белару́ская мо́ва» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура правіць