Беларуская нацыяналістычная сябрына
Беларуская нацыяналістычная сябрына (БНС) — згуртаваньне нацыяналістычна настроеных беларускіх студэнтаў.
Беларуская нацыяналістычная сябрына | |
---|---|
Беларуская Нацыяналістычная Сябрына | |
БНС | |
Лідар | Сяргей Сарока |
Дата заснавання | 1934 |
Дата роспуску | ? |
Штаб-кватэра | Вільня |
Ідэалогія | беларускі нацыяналізм |
Партыйны друк | «Беларусь працы» |
Дзейнасць
правіцьБеларуская нацыяналістычная сябрына дзейнічала ў Вільні ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Яе сябрамі былі студэнты Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. БНС мела антыбальшавіцкі характар ды выкрывала сапраўдную сутнасць бальшавіцкай палітыкі ў БССР і ў Заходняй Беларусі.
Арганізацыя кароткі час выдавала сваю газету «Беларусь працы». Яе рэдактарам і выдаўцом быў Сяргей Сарока, лідар арганізацыі. На працягу 1934 г. выйшла 5 нумароў газеты.
Паводле некаторых звестках, БНС знаходзілася пад уплывам Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
Спасылкі
правіць- Беларуская Нацыяналістычная Сябрына // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.