Беларуская рэвалюцыйная партыя (1950-я)
Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП) — брэсцкая антысавецкая арганізацыя. Арганізацыя мела свой статут[1]. На сёння звестак пра БРП вельмі мала[2].
Беларуская рэвалюцыйная партыя | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | Брэст |
Тып арганізацыі | палітычная арганізацыя[d] |
Кіраўнікі | |
Кіраўнік | Аляксандр Грыгор’еў |
Заснаванне | |
Дата заснавання | канец 1950-х гадоў |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1963 год |
Гісторыя
правіцьВядома пра існаванне партыі з канца 1950-х гадоў, стварыў яе Аляксандр Грыгор’еў. Яна дзейнічала на Берасцейшчыне, стаяла на пазіцыях узброенай барацьбы. Магчыма, на выбар тактыкі ўплывала традыцыя зусім нядаўняй мясцовай антыкамуністычнай партызанкі.
Ёсць звесткі, што Васіль Ракашэвіч (сябар з 1960) спрабаваў абрабаваць вясковую краму, каб здабыць грошы для Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Ён перахоўваў стрэльбу. Аднак ёсць думка, што ніякіх збройных акцый не праводзілася — толькі агітацыя і прапаганда, падбор у суполку надзейных людзей[1].
Партыя была разгромленая карнымі органамі восенню 1963 года. Аляксандр Грыгор’еў быў арыштаваны ў верасні 1963 года і асуджаны ў Берасці на 7 гадоў зняволення ў красавіку 1964 года. Тады ж на 4 гады зняволення быў асуджаны і Васіль Ракашэвіч.
Зноскі
- ↑ а б Магіла беларускага падпольшчыка Васіля Ракашэвіча // Беларускі Рэзыстанс. — 2016. — № 1 (16). — С. 206.
- ↑ М. Чарняўскі. Беларускія антыкамуністычныя рухі нацыянальна-патрыятычнай скіраванасці . Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016.
Спасылкі
правіць- Магіла беларускага падпольшчыка Васіля Ракашэвіча // Беларускі Рэзыстанс. — 2016. — № 1 (16). — С. 206.
- М. Чарняўскі. Беларускія антыкамуністычныя рухі нацыянальна-патрыятычнай скіраванасці . Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016.