Беларуска-венгерскія адносіны
Беларуска-венгерскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Венгрыяй, якія былі ўсталяваныя 12 лютага 1992 года.
Беларуска-венгерскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
Двухбаковыя адносіны правіць
Эканамічная сфера правіць
У 2016 годзе ў Венгрыю было экспартавана тавараў на 51,7 млн. USD[1]. Імпарт тавараў з Венгрыі склаў 104 млн. USD. Найбуйнейшая пазіцыя імпарту — лекі (25 млн. USD)[2]. Агульны таваразварот за 2018 год склаў 180 млн дол[3].
Культурная сфера правіць
У 2009 годзе падпісана двухбаковае міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры. З 2014 года на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта вядзецца выкладанне венгерскай мовы. Беларуская мова факультатыўна выкладаецца ў Будапешцкім універсітэце імя Лоранда Этвеша з 1994 года. У 2015—2016 гадах у рамках міжнароднага тэатральнага фестывалю «ТэАрт» выступалі венгерскія тэатральныя калектывы. 13 мая 2016 г у Будапешце на сцэне Акадэміі музыкі імя Ф. Ліста выступіў студэнцкі хор БДАМ.
У 2010 і 2017 гг. прайшлі Дні культуры Беларусі ў Венгрыі, а ў 2014 — Дні культуры Венгрыі ў Беларусі[4].
Ваенная сфера правіць
У 1996 годзе Сухапутныя сілы Венгрыі купілі ў Беларусі 100 адзінак асноўных баявых танкаў Т-72[5]. У маі 2005 інспекцыйная група Беларусі правяла інспекцыю двух ваенных аб’ектаў Венгрыі на прадмет захавання абавязацельстваў па ДЗУСЕ[6]. У сакавіку 2018 гады 6-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада прайшла аналагічную інспекцыю венгерскіх прадстаўнікоў[7].
Работа па лініі ЕС правіць
Венгрыя зацікаўлена ў больш цесным кантакце паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь, што неаднаразова падкрэслівалі венгерскія дыпламаты. Яна прывітала зняцце Еўрасаюзам санкцыяў з Беларусі і актыўна падтрымлівае перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сійярта ў чэрвені 2017 года заявіў, што адной з прыярытэтных задач у беларуска-венгреском супрацоўніцтве з’яўляецца прыцягненне еўрапейскіх інвестыцый у развіццё беларускай эканомікі[8][9].
Дыпламатычныя прадстаўніцтвы правіць
Пасольства Беларусі ў Венгрыі адкрыта ў студзені 2000 г., венгерскае пасольства ў Мінску — у снежні 2007 г.[4] З 2014 года у Брэсце функцыянуе ганаровае венгерскае консульства[10].
Крыніцы правіць
- ↑ Внешняя торговля Республики Беларусь 2017, с. 49—52.
- ↑ Внешняя торговля Республики Беларусь 2017, с. 287—289.
- ↑ Лукашенко: 200 млн долларов — смешная цифра для товарооборота Беларуси и Венгрии Архівавана 3 лютага 2019.
- ↑ а б Политический диалог с Венгрией
- ↑ Беларусь увеличит экспорт оружия // naviny.by, 21 января 2005 Архівавана 16 красавіка 2019.
- ↑ Представители Беларуси проводят инспекцию военных объектов на территории Венгрии и Румынии(недаступная спасылка)
- ↑ Инспекционная группа Венгрии проверит 6-ю отдельную гвардейскую механизированную бригаду Архівавана 26 сакавіка 2018.
- ↑ Глава МИД Венгрии: мы хотим, чтобы ЕС более активно привлекал средства для развития экономики в Беларуси Архівавана 5 красавіка 2018.
- ↑ Петер Сийярто: мы работаем над тем, чтобы Беларусь могла более тесно сотрудничать с ЕС Архівавана 3 лютага 2019.
- ↑ В Бресте открылось почетное консульство Венгрии Архівавана 25 сакавіка 2018.
Літаратура правіць
- Внешняя торговля Республики Беларусь (руск.). — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.