Беларуска-расійскі слоўнічак Гарэцкага

Максім Гарэцкі. 1925

«Беларуска-расійскі слоўнічак» — перакладны слоўнік, складзены Максімам Гарэцкім. Выдадзены ў 1925 годзе ў Менску ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі. Трэцяе, пераробленае выданне ранейшага «Невялікага беларуска-маскоўскага слоўніка» (1919, 1921 год, Вільня). Выдаваўся як часовая падмога ў справе беларусізацыі БССР, да выхаду з друку больш поўнага слоўніка М. Байкова. Выданне Гарэцкага было папулярным, выйшла 15 тысяч асобнікаў. А кішэнны фармат быў зручны ў карыстанні.

Беларуска-расійскі слоўнічак Гарэцкага
Аўтар Максім Іванавіч Гарэцкі
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Беларусь
Выпуск 1925
Месца публікацыі Мінск
Папярэдняя Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік

Бібліяграфія правіць

  • Беларуска-расійскі слоўнічак = Белорусско-русский словарик / Максім Гарэцкі. — Выд. 3-е (пераробленае). — Менск [Мінск] : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — 175 с. ; 15 см. — 15000 экз. — 40 к.

Спасылкі правіць