Беларускія настаўніцкія курсы (Дзвінск)
Дзвінск
Дзвінскія беларускія настаўніцкія курсы, дзейнічалі ў г. Дзвінску ў ліпені-жніўні 1921 года.

Створаны па ініцыятыве Дзвінскага беларускага таварыства «Бацькаўшчына», фінансаваліся Міністэрствам асветы Латвіі. Выкладчыкі: Э. Будзька, М. Гарэцкі, І. Дварчанін, І. Краскоўскі, П. Мядзёлка, М. Шчорс і інш.
Курсы скончылі 43 чал.
Літаратура
правіць- Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 340. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Ляхоўскі У. Пачатак тварэння беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. № 1/2.
- Езавітаў К. Становішча беларускае школы ў Латвіі // Спадчына. 1997. № 6.