«Беларускі архіў» — зборнік дакументаў па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XVXVIII стагоддзяў.

Утрыманне зборнікаПравіць

Зборнік — першае археаграфічнае выданне ў БССР. Выдаваўся Інстытутам беларускай культуры (Інбелкульт), 3-ці том выпушчаны АН БССР. Адказны рэдактар зборніка — прафесар Д. І. Даўгяла.

Зборнік утрымлівае каралеўскія, княжацкія граматы і прывілеі гарадам на магдэбургскае права, шляхце і духавенству на зямлю і маёнткі, купцам на гандаль, на ўтрыманне корчмаў, а таксама ахоўныя граматы, інвентары, статуты цэхаў, запісы сялянскіх павіннасцей, тастаменты, гаспадарчыя дагаворы, скаргі, рашэнні судоў і інш. У дакументах утрымліваюцца звесткі пра эканоміку, жыццё насельніцтва Магілёўшчыны ў XVI—XVII ст. (т. 1), гісторыі Віцебскай і Полацкай земляў у XV—XVI ст. (т. 2), Мінска і Міншчыны ў XV—XVIII ст. (т. 3). Дакументы апублікаваны на мове арыгінала — польскай і старабеларускай. Том 3 утрымлівае «Мінскія акты».

ВыданніПравіць

  • Беларускі архіў. Т. 1. Матэрыялы i дакументы да гiсторыi Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы (XVI—XVII ст.) / Склад. З. Даўгяла. — Мінск : Інстытут беларускай культуры, 1927. — 268 с.
  • Беларускі архіў. Т. 2. Лiтоўская метрыка (XV—XVI ст.) / Склад., уступ. арт. З. Даўгяла. — Мінск : Інстытут беларускай культуры, 1928. — 343 с.
  • Менскія акты. Вып. 1 (XV—XVIII ст.) / Склад. З. Даўгяла. — Мінск : Інстытут беларускай культуры, 1930. — 413 с.

ЛитератураПравіць

  • Жумарь С. В., Карев Д. В., Шумейко М. Ф. Очерки истории архивного дела в Беларуси (ХV в.― 1991 г.). ― Мн., 1999.
  • Улащик Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. ― М., 1973.