«Беларускі голас» (тагач. «Biełaruski hołas») — штотыднёвая газета, выдавалася ў 19421944 г. у Вільні на беларускай мове лацінкай пад кантролем германскіх акупацыйных улад. Рэдактар Францішак Аляхновіч.

«Беларускі голас»
Тып газета
Галоўны рэдактар Францішак Аляхновіч
Заснавана 1942
Спыненне публікацый 1944
Мова беларуская
Галоўны офіс

Газета друкавала прамовы кіраўнікоў нацысцкай Германіі, асвятляла становішча на франтах Другой сусветнай вайны, міжнародныя адносіны. У рубрыках «3 усіх куткоў Беларусі», «3 беларускага жыцця ў Вільні», «Беларускае жыццё ў Латвіі», «Беларусы на чужыне» і інш. шырока інфармавала пра беларускае нацыянальна-культурнае жыццё. На старонках газеты змешчаны папулярныя нарысы Я. Станкевіча, В. Будзіловіча, М. Шчаглова і інш. па гісторыі і культуры Беларусі, матэрыялы пра сталінскія злачынствы (успаміны Р. Краўчанкі, артыкулы пра Катынскі расстрэл, масавыя рэпрэсіі ў Эстоніі і інш.), агляды беларускай прэсы, эканомікі, антысавецкая публіцыстыка.

Сярод іншага «Bielaruski holas» змяшчаў спісы беларусаў, забітых польскімі падпольшчыкамі на Лідчыне. З помстай з боку польскага АК-аўскага падполля некаторыя даследчыкі (Я. Станкевіч[1], Ю. Туронак[2]) звязваюць забойства рэдактара газеты Ф. Аляхновіча.

Выйшла 122 нумары.

Зноскі

  1. Я. Станкевіч (псеўд. Давідовіч Гор). Веча, № 9, 1970.
  2. Ю. Туронак. Кантакты. № 2(4). 1990.

Літаратура

правіць
  • Жумар С. «Biełaruski hołas» // ЭГБ у 6 т. Т. 1. Мн., 1993. С. 425