Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў
Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў банкаўскага сектара.
Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр |
![]() |
Адрас | Мінск, праспект Пераможцаў, 21 |
Тып арганізацыі | прафесійны саюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1995 |
Член у | |
bank.1prof.by |
Першыя весткі аб стварэнні на тэрыторыі Беларусі прафсаюза банкаўскіх работнікаў адносяцца да 1919 года, калі на беларускай тэрыторыі пачаў дзейнічаць Саюз работнікаў фінансава-кантрольнай справы «Фінкапраца». Таксама важным этапам у станаўленні прафсаюзнага руху банкаўскіх работнікаў з’яўляецца праведзены ў 1931 годзе І Усебеларускі з’езд прафсаюза фінансава-банкаўскіх работнікаў, які аб’яднаў прафсаюзныя арганізацыі банкаўскай сістэмы БССР у адзіную арганізацыю[1].
Сучасны Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў быў зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі РБ 7 чэрвеня 1995 года[2].