Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | Мінск |
Адрас | Мінск, праспект Пераможцаў, 21 |
Тып арганізацыі | прафесійны саюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1990 |
profgos.1prof.by |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова прафсаюз утвораны ў 1931 годзе на I Усебеларускім з’ездзе саюза работнікаў дзяржаўных устаноў. У далейшым саюз рашэннем УЦСПС быў падзелены на чатыры розныя арганізацыі. У час Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць усіх прафсаюзных арганізацый была прыпынена, а пасля заканчэння вайны на базе старых арганізацый быў створаны адзіны прафсаюз работнікаў дзяржаўных устаноў БССР.
У час перабудовы і аддзялення беларускіх прафсаюзаў ад УЦСПС, у 1990 годзе было прынята рашэнне аб стварэнні Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў, які ў гэтым жа годзе ўвайшоў у ФПБ. Сваю сучасную назву арганізацыя атрымала ў 1995 годзе.
Структура
правіцьУ склад Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў уваходзяць галіновыя правасаюзныя арганізацыі:
- Галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў падатковых і іншых фінансавых органаў;
- Галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі;
- Галіновая прафсаюзная арганізацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
правіць- Белорусский профессиональный союз работников государственных и других учреждений - Сайт Федерации профсоюзов Беларуси
- Информация об архивном фонде Белорусского профсоюз работников государственных и других учреждений // Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь