Беларус-05

трактар

Беларус-05 — першы мотаблок, які выпускаўся з 1985 года на Мінскім трактарным заводзе[1].

Беларус-05
Вытворца МТЗ, Смаргонскі агрэгатны завод
Гады выпуску 19851992
Прызначэнне сельскагаспадарчы трактар
Цягавы клас 0,1
Габарыты
Даўжыня, мм 1800
Шырыня, мм 850
Вышыня, мм 1070
Падвеска
Тып хадавой часткі Колавы

Прызначаны для выканання ворыва лёгкіх глеб, баранавання, культывацыі, міжраднай апрацоўкі бульбы і буракоў, кашэння траў у садках і агародах, на прышкольных і прысядзібных участках, транспартавання грузаў.

На мотаблоках усталёўваліся аднацыліндровыя чатырохтактныя бензінавыя рухавікі УД-15 і УД-25 з паветраным астуджэннем. Працоўны аб’ём рухавіка — 245 см3. Намінальная магутнасць 3,7 кВт (5 к. с.).

Выкарыстоўвалася механічная ступеністая каробка перадач. Муфта счаплення — фрыкцыйная. Мотаблок мае дыферэнцыял. Колы ад аўтамабіля Луаз.

Мотаблок мае залежны вал адбору магутнасці для працы з актыўнымі прыладамі. Намінальная частата кручэння махавіка 1000 аб/хвіл.

Крыніцы

правіць
  1. Каталог ПО «МТЗ» 2007 г.. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2017. Праверана 21 верасня 2017.

Літаратура

правіць
  • Kitchen-garden tractor // "Soviet Military Review", No. 10, October 1981. page 28