Дыферэнцыял (тэхніка)
Дыферэнцыя́л у тэхніцы — зубчастая перадача, якая перадае рух ад аднаго вала двум іншым, што круцяцца з рознымі адноснымі скарасцямі, або ад двух валоў аднаму.
Дыферэнцыял у трансмісіі аўтамабіля або колавага трактара дае магчымасць вядучым колам круціцца з рознай хуткасцю, што неабходна на паваротах. Выкарыстоўваецца таксама ў механізмах прыводу вінтоў турбавінтавых самалётаў, на гусенічных машынах (падвойныя або складаныя дыферэнцыялы, якімі карыстаюцца як механізмамі павароту).
Літаратура
правіць- Дыферэнцыя́л у тэхніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).