Зубчастая перадача
Зубча́стая перада́ча[1] — механізм перадачы руху з дапамогай зубчастых колаў. Выкарыстоўваецца звычайна для перадачы вярчэння ад аднаго вала да другога з зададзеным перадатачным лікам (звычайна 2—4, у асобным выпадках 8—10).

Адрозніваюць зубчастыя перадачы: з паралельнымі восямі — цыліндрычныя прамазубыя, касазубыя і шаўронныя; з перасякальнымі восямі — канічныя з прамымі, косымі і кругавымі зубцамі; з перакрыжаванымі восямі — вінтавыя і гіпоідныя; перадачы шасцярня—рэйка. Да зубчастых перадач адносяцца таксама: кругавінтавая перадача сістэмы М. Л. Новікава і хвалевая перадача.
Таксама зубчастыя перадачы адрозніваюцца паводле канструкцыйнага выканання: унутранага і вонкавага счаплення; планетарныя і радавыя; адкрытыя, паўадкрытыя і закрытыя.
Зноскі
правіцьГл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Зубча́стая перада́ча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 432. — 608 с.: іл., карты.
- Зубча́тая переда́ча // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 123. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.