Чарвячная перадача
Чарвячная перадача — механізм для перадачы вярчальнага руху (вярчальнага моманту) паміж скрыжаванымі валамі з дапамогаю чарвяка (дэталь з вінтавой нарэзкай) на вядучым вале і чарвячнага кола (адмена касазубага кола) на вядзёным вале.

Чарвячныя перадачы кампактныя, малашумныя і плаўныя ў рабоце. Перадатачны лік звычайна 8—100 (у спецыяльных устаноўках да 1000 і больш); перадаваемая магутнасць да 50 кВт (радзей да 200 кВт). Асноўны недахоп — значна ніжэйшы ККДз, чым у зубчастых перадачах.
Звычайна вугал скрыжавання валоў 90°. Разьба чарвяка правая ці левая; колькасць заходаў чарвяка да 4. Два асноўныя віды чарвячнай перадачы: цыліндрычная і глабоідная. Паводле формы профілю разьбы цыліндрычныя чарвякі бываюць архімедавы, канвалютныя і эвальвентныя (спалучаюцца з звальвентнымі чарвячнымі коламі), а таксама з увагнутым профілем. Чарвяк робіцца з вугляродзістай ці легіраванай тэрмаапрацаванай сталі, чарвячнае кола (ці яго вянец) — пераважна з бронзы.
Літаратура
правіць- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 187. — 656 с.: іл., карты.
- Скойбеда А. Т. и др. Детали машин и основы конструирования: Учебник. / Скойбеда А. Т., Кузьмин А. В., Макейчик Н. Н. Под общ. ред. А. Т. Скойбеды. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 335—363. — 584 с. — 3000 экз. — ISBN 985-06-0081-0.
- Червя́чная переда́ча // Т. 29. Чаган — Экс-ле-Бен. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 66. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Червя́чная переда́ча // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 632—633. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
Спасылкі
правіць- Червячные передачи Архівавана 24 лістапада 2012. // Сайт «Прикладная механика» (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарвячная перадача