Анатоль Ціханавіч Скойбеда

вучоны ў галіне машынабудавання

Анатоль Ціханавіч Ско́йбеда[1] (нар. 2 верасня 1938) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1983).

Анатоль Ціханавіч Скойбеда
Дата нараджэння 2 верасня 1938(1938-09-02) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера машынабудаванне
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1980)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Масты (Гараднянскі раён Чарнігаўскай вобласці Украіны). У 1958 годзе скончыў Гомельскі лесатэхнічны тэхнікум, у 1966 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтамабілі і трактары»[2]. У 1972 годзе скончыў аспірантуру Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі[2]. З 1973 года А. Ц. Скойбеда працуе ў Беларускім політэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), дзе ў 1979[2] годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1979 года загадчык кафедры «Дэталі машын, пад’ёмна-транспартныя машыны і механізмы», у 1997—2000 гадах — прарэктар.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар прац па распрацоўцы і даследаванні новых відаў перадач і прыводаў мабільных машын, хадавых сістэм высокай праходнасці, сістэм аўтаматычнага кіравання міжвосевымі і міжколавымі сувязямі шматвосевых машын, па надзейнасці машын. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, больш за 400[3] вынаходстваў.

Пад кіраўніцтвам А. Ц. Скойбеды падрыхтавана 7 доктарскіх, 27 кандыдацкіх, 2 магістарскія дысертацыі[3].

Сярод апублікаваных прац:

  • Автоматизация ходовых систем колесных машин. — Мн: Наука и техника, 1979,
  • Детали машин и основы конструирования: Учебник. / Скойбеда А. Т., Кузьмин А. В., Макейчик Н. Н. Под общ. ред. А. Т. Скойбеды. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 335—363. — 584 с. — 3000 экз. — ISBN 985-06-0081-0
  • Зубчато-ременные передачи. — Мн: БНТУ, 2005,
  • Продольная жесткость приводных ремней в условиях динамического нагружения / А. Н. Никончук [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1999. — № 3. — С. 42-46.

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць