Белспецзнештэхніка

Белспецзнештэхніка, БСЗТ — беларускае дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства, заснаванае ў 1995 годзе. Спецыялізуецца на гандлі і вытворчасці ўзбраенняў і прадукцыі падвойнага прымянення. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта[1]. Лічыцца вядучым прадпрыемствам краіны ў вобласці экспарту ўзбраенняў[2].

У каталогу кампаніі маецца авіяцыйная тэхніка і абсталяванне да яе, сродкі СПА, узбраенне і тэхніка для сухапутных войск, прыцэльная тэхніка, прыборы падвойнага прызначэння, стралковае ўзбраенне, боепрыпасы, трэнажоры[3].

У структуру ДЗГУП «Белспецзнештэхніка» ўваходзіць ТАА «БСЗТ — Новыя тэхналогіі», што спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці поўнага спектру аптычнай прадукцыі — прыцэлах для бранятанкавай тэхнікі, сістэм кіравання агнём, комплексаў СПА, стралковага ўзбраення[4].

Кампанія кіруе сумесным суданска-беларускім прадпрыемствам «S&B Aviation company LTD»[5]. Яе тэхнічныя спецыялісты, якія базуюцца ў Хартум, абслугоўваюць увесь парк верталётаў і самалётаў ВПС Судана[6].

Акрамя таго, «Белспецзнештэхніка» ўзяла на сябе абавязацельствы па абслугоўванні ўдарных верталётаў Мі-35 ВПС Нігерыі. Беларусы адказваюць за верталёты 97-й групы спецназа ў г. Порт-Харкорт[7].

У 2022 годзе у сувязі з уварваннем Расіі на Украіну прадпрыемства трапіла ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, у Чорны спіс Еўрасаюза, а таксама пад санкцыі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Японіі і самой Украіны[8].

Заўвагі

правіць
  1. О компании на официальном сайте
  2. На сайте MILEX
  3. Каталог компании
  4. ГВТУП «Белспецвнештехника» исполнилось 20 лет со дня образования // Еженедельный обзор военно-технической информации «Монитор». — 14-20 декабря 2015. — № 5.
  5. Суданска-беларускае сумеснае прадпрыемства «S&B Aviation company LTD»
  6. Африканская стратегия Лукашенко. Чему России стоит поучиться у союзника
  7. Siarhei Bohdan.Belarusian Military Cooperation With Developing Nations: Dangerous Yet Legal Архівавана 24 верасня 2021. // Belarus Digest, 5 December 2013.
  8. Державне зовнішньоторговельне унітарне підприємство "Бєлспецвнєштехніка"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 27 лістапада 2023.

Спасылкі

правіць