Белсувязьбуд

беларуская кампанія

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белсувязьбуд»беларуская кампанія, якая ажыццяўляе будаўніцтва ўсіх сістэм сувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Белсувязьбуд
Тып ААТ
Заснаванне 2 красавіка 1964 года
Ключавыя постаці Прановіч Сяргей Паўлавіч (генеральны дырэктар)
Галіна Будаўніцтва
Дэвіз "Мы скарачаем адлегласці"
Сайт bss.by

Гісторыя

правіць

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белсувязьбуд» створана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 1996 года № 326 і на падставе рашэння ўстаноўчай канферэнцыі па стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд» 20 снежня 1996 года шляхам пераўтварэння арэнднага трэсту «Белсувязьбуд».

Структура

правіць

Кіраванне ў Таварыстве ажыццяўляюць:

  • агульны сход акцыянераў;
  • назіральны савет;
  • дырэкцыя і генеральны дырэктар.

Дырэкцыя з’яўляецца калегіяльным выканаўчым органам Таварыства, падсправаздачная па ўсіх пытаннях сваёй дзейнасці сходу акцыянераў, назіральнаму савету і дзейнічае ў межах паўнамоцтваў, вызначаных Статутам, рашэннямі сходаў акцыянераў, назіральным саветам. Генеральны дырэктар ўзначальвае дырэкцыю, арганізуе яе працу і старшынствуе на яе пасяджэннях. Кантроль за дзейнасцю ААТ «Белсувязьбуд» ажыццяўляе рэвізійная камісія, якая абіраецца агульным сходам акцыянераў.

У склад ААТ «Белсувязьбуд» уваходзяць галаўное падраздяленне і 6 філіялаў:

Спасылкі

правіць