Бергенскі ўніверсітэт
Бергенскі ўніверсітэт (нарв: Universitetet i Bergen) - другі па часе заснавання універсітэт Нарвегіі, створаны ў 1946 годзе. Большасць будынкаў універсітэта размешчаны ў цэнтры Бергена. На тэрыторыі ўніверсітэта знаходзіцца Бергенскі музей. Універсітэт складаецца з шасці факультэтаў:
- Гуманітарны
- Юрыдычны
- Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Медыцынска-стаматалагічны
- Псіхалагічны
- Грамадскіх навук