Бернарду Са-да-Бандэйра
Берна́рду Са-да-Бандэ́йра (парт.: Bernardo de Sá Nogueira de Figueiredo, marquês de Sá da Bandeira, /sa dɐ bɐ̃ˈdɐjɾɐ/; 26 верасня 1795, Сантарэн, — 6 студзеня 1876, Лісабон) — партугальскі дзяржаўны дзеяч, маркіз.
Бернарду Са-да-Бандэйра | |
---|---|
парт.: Bernardo de Sá Nogueira de Figueiredo | |
![]() | |
Род дзейнасці | палітык, міністр, ваенны |
Дата нараджэння | 26 верасня 1795[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1876[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |

У 1820 годзе далучыўся да рэвалюцыянераў; у 1823 годзе выступіў абаронцам канстытуцыі і пасля трыўмфу абсалютызму вымушаны быў бегчы за мяжу.
Калі дон Педру дараваў хартыю, Са-да-Бандэйра вярнуўся ў Партугалію, дзе заняў пасаду марскога міністра. У 1836 годзе ён узначаліў паўстанне супраць герцага Сальданьі, з-за чаго быў пазбаўлены усіх пасад, але пасля ўсеагульнай амністыі адноўлены ў правах. Пазней некалькі разоў быў міністрам і два разы прэзідэнтам савета міністраў.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
- ↑ а б Bernardo Bandeira // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.