Сантарэн (Партугалія)
Сантарэн (парт.: Santarém; [sɐ̃tɐˈɾɐ̃ĩ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта, цэнтр гістарычнай правінцыі Рыбатэжу. Колькасць насельніцтва — 28,9 тыс. жыхароў (горад), 63,6 тыс.жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны рэгіён Алентэжу і субрэгіён Лезырыя-ду-Тэжу. Па старым адміністрацыйным дзяленні ўваходзіў у правінцыю Рыбатэжу. Горад названы па імені святой Ірыны Тамарскай, якая з'яўляецца заступніцай горада.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГорад размешчаны на правым беразе Тэжу, у 65 км на паўночны ўсход ад Лісабона.
Муніцыпалітэт мяжуе:
- на поўначы — муніцыпалітэты Порту-дэ-Мош, Алканена, Торэш-Новаш
- на ўсходзе — муніцыпалітэты Галеган, Шамушка
- на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэты Алпіярса, Алмейрын
- на поўдні — муніцыпалітэт Карташоў
- на паўднёвым захадзе — муніцыпалітэт Азамбужа
- на захадзе — муніцыпалітэт Рыу-Маёр
Гісторыя
правіцьГорад заснаваны ў 1095 годзе.
Старажытнае паселішча на месцы сучаснага Сантарэна існавала ўжо ў VIII стагоддзі да н.э. У 138 годзе да н.э. тэрыторыя была захоплена рымлянамі, і горад атрымаў назву Scalabis. У перыяд рымскага панавання Scalabis быў адным з найважнейшых адміністрацыйных цэнтраў правінцыі Лузітанію. Пасля заваёвы аланамі і вандаламі назва горада было зменена на Santa Iria або Santa Irene (святая Ірына), ад якога і паходзіць сучасная партугальская назва. У 715 годзе горад быў захоплены маўрамі. Вернуты пад юрысдыкцыю партугальскага караля Дона Афонсу Энрыкеша ў 1147. Горад іграў важную ролю ў сярэднявечнай Партугаліі. Тут праходзілі картэсы. Кароль Фернанду I (1345—1383) быў пахаваны тут у францысканскім манастыры. Горад сур'ёзна пацярпеў у выніку землетрасення ў 1755. Сучасны Сантарэн атрымаў статус горада ў 1868. У пачатку XIX стагоддзя быў захоплены і разрабаваны войскамі Напалеона.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сантарэн (Партугалія)