Таха
Та́ха, Тэжу (лац.: Tagus; ісп.: Tajo; парт.: Tejo) — рака ў Іспаніі і Партугаліі, найдаўжэйшая на Пірэнейскім паўвостраве (1038 км).
Таха (ісп.: Tajo, парт.: Tejo) | |
Вышыня вытоку | 1580 м |
Даўжыня | 1038 км |
Расход вады | 444 м³/с |
Вадазбор | 80600 км² |
Бярэ пачатак у гарах Універсалес. Працякае па пласкагор'і Месета і Партугальскай нізіне. Упадае ў Атлантычны акіян, утвараючы эстуарый даўжынёй каля 45 км. На рацэ ГЭС і вадасховішчы. На берагах Таха гарады: Таледа (Іспанія); Сантарэм і Лісабон (Партугалія).
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 463. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- Река Тахо — Тежу(руск.)
- Тахо (река) // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.(руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таха