Сям'я Бернулі (Bernoulli) — швейцарская пратэстанцкая сям'я, многія члены якой у XVII-XVIII стагоддзях унеслі істотны ўклад у навуку. У прыватнасці, да гэтай дынастыі належаць 9 буйных матэматыкаў і фізікаў (з іх 3 вялікіх)[1], а таксама вядомыя гісторыкі, мастацтвазнаўцы, архітэктары, юрысты і іншыя.

Гісторыкі налічылі ў навуцы і культуры не менш за 30 знакамітых прадстаўнікоў сям'і Бернулі[1]. Сярод акадэмікаў Пецярбургскай Акадэміі навук — пяцёра з сям'і Бернулі. Кафедру матэматыкі Базельскага універсітэта ў працягу 105 гадоў амаль без перапынку займалі прадстаўнікі сям'і Бернулі[1].

Гісторыя правіць

Род Бернулі прасочваецца з XV стагоддзя, калі яго прадстаўнік па прозвішчы Бернуйла (Bernouilla) пражываў ва Фландрыі (Паўднёвыя Нідэрланды, цяпер Бельгія)[1]. У 1582 годзе з-за рэлігійнага прыгнёту іспанскіх каталіцкіх уладаў купец-пратэстант Якаб Бернулі з сям'ёй пакінуў Антверпен і перасяліўся ў Франкфурт-на-Майне. Паколькі і ў Германіі рэлігійныя спрэчкі не спыняліся, у 1622 годзе ўнук Якаба, які насіў тое ж імя (1598-1634), пасяліўся ў Базелі (Швейцарыя) і прыняў швейцарскае грамадзянства.

Сын Якаба, якога гісторыкі называюць «Мікалай-старэйшы» (1623-1708), арганізаваў гандаль аптэкарскімі таварамі і неўзабаве стаў заможным гараджанінам, членам гарадскога савета Базеля. У яго было 11 дзяцей, якія і далі пачатак дынастыі Бернулі.

Тры пакаленні Бернулі далі 9 буйных матэматыкаў і фізікаў, з якіх найбольш вядомыя:

З той жа сям'і паходзіць Марыя Бернулі — першая жонка Германа Гесэ[2].

Прадстаўнікі роду Бернулі ў нашы дні жывуць у асноўным у Базелі.

Аб'екты, названыя ў гонар членаў сям'і правіць

  • Дыферэнцыяльнае ўраўненне Бернулі — у гонар Якаба.
  • Закон Бернулі (інтэграл Бернулі) у гідрадынаміцы — у гонар Данііла.
  • Лемніската Бернулі — у гонар Якаба.
  • Мнагачлен Бернулі — у гонар Якаба.
  • Няроўнасць Бернулі — у гонар Якаба.
  • Размеркаванне Бернулі, Схема Бернулі ў тэорыі верагоднасцяў — у гонар Якаба.
  • Зрух Бернулі — у гонар Якаба.
  • Формула Бернулі — у гонар Якаба.
  • Лічбы Бернулі — у гонар Якаба.

У 8-й акрузе Парыжу ёсць вуліца Бернулі (Rue Bernoulli), названая ў гонар гэтай сям'і. У гонар Данііла названая лабараторыя Бернулі Архівавана 3 чэрвеня 2016. ў Інстытуце матэматычных даследаванняў складаных сістэм МДУ.

Генеалогія правіць

Гл. таксама больш падрабязнае фамільнае дрэва Бярнулі (ням.)(ням.).

Зноскі правіць

  1. а б в г Никифоровский В.А. Великие математики Бернулли. — М.: Наука, 1984. — 177 с.
  2. Gustav Emil Müller.

Літаратура правіць