Бернікі (рака)

рака ў Беларусі

Бернікі — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Крапіўніца (басейн Віслы). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Янаўшчына, вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Стасюцічы. Амаль на ўсім працягу каналізаваная, за выключэннем лясной дзялянкі (900 м) за 1 км на паўночны захад ад вёскі Бернікі.

Бернікі
Характарыстыка
Даўжыня 6 км
Размяшчэнне
Краіна

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.