Бертрам з Міндэна

Бертрам з Міндэна (ням.: Meister Bertram, Bertram von Minden, каля 1340, Міндэн — 1414/1415, Гамбург) — нямецкі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў гатычнага жывапісу, які працаваў у стылі інтэрнацыянальнай готыкі.

Бертрам з Міндэна
Род дзейнасці мастак, скульптар
Дата нараджэння 1345[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1415[3][4]
Месца смерці
Грамадзянства
Commons-logo.svg Бертрам з Міндэна на Вікісховішчы

Жыццё і творчасцьПравіць

Нарадзіўся ў вестфальскім Міндэне альбо ў яго прадмесці, у заможнай сям’і. Верагодна атрымаў мастацкую адукацыю пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV у Празе, а таксама ў Страсбургу і Кёльне. Упершыню згадваецца ў Гамбургу — дзе майстар затым жыў і працаваў — у 1367 як Bertram Pictor. Акрамя жывапісу займаўся таксама драўлянай скульптурай і ілюстраваннем кніг. У 1371 годзе мастак купляе на цяперашняй Кавальскай вуліцы (Schmiedestraße) дом, у непасрэднай блізкасці ад сабораў Св. Марыі і Св. Пятра. У 1383 годзе ён там жа купляе яшчэ адзін будынак. Майстар Бертрам кіраваў вялікай майстэрняй, у якой працавалі жывапісцы і разьбяры па дрэве. Паводле дадзеных гарадскога ведамства, якое займалася справамі цэха мастакоў, у Бертрама былі занятыя два чаляднікі і два вучні. Працавалі па заказах горада, царквы і прыватных асоб — займаліся роспісамі, рэстаўрацыяй у тым ліку скульптур, упрыгожваннем футаралаў для дакументаў, свяцілень і г.д.

Адным з найбольш значных твораў майстра Бертрама з’яўляецца скончаны ў 1383 алтар-складань, створаны для найбуйнейшага ў Гамбургу сабора Святога Пятра і вядомы цяпер як Грабаўскі алтар.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118510118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118510118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Master Bertram
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118510118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.