Благаўская кераміка

Благаўская кераміка — ганчарныя вырабы з вёсак Благаўка, Новае Вільянава, Літвінавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Гісторыя промысла правіць

У XIX—пачатку XX ст. у вёсках працавалі каля 200 ганчароў, якія выраблялі чырвонагліняныя непаліваныя, a таксама гартаваныя і чорназадымленыя гаршкі, гладышы, збанкі, цёрлы, вазонніцы, спарышы (парнікі). У XX ст. пашырылася глазураваная кераміка з палівай зялёнага колеру, адвольныя пацёкі якой прыгожа кантрастуюць з непаліванай паверхняй. Часам на верхнюю частку вырабаў наносіўся выціснуты дэкор y выглядзе 2—3 хвалістых ці роўных паяскоў[1].

Промысел заняпаў y 1970-я гады. Калекцыі Благаўскай керамікі зберагаюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, y Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Зноскі

  1. Сахута Я. М. Благаўская кераміка // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 1989. — С. 81. — ISBN 5-85700-014-9.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).