Блот (стар.-сканд.: blót) — прыняты ў скандынаўскім язычніцтве абрад ахвярапрынашэння. Як правіла, складаўся ў рытуальным паяданні мяса і хмельнага мёду. Апошні маглі замяняць півам і (на балях вяльможаў) віном.

Дысаблот, Аўгуст Мальмстром

Этымалогія

правіць

Скандынаўскі назоўнік blót (ад прагерм.: *ƀlōtan) звязана з дзеясловам blóta (ад прагерм.: *ƀlōtanan), што значыць «прыносіць ахвяру, прапаноўваць, ушаноўваць». Таксама аснова з рознымі назоўнымі афіксамі сустракаецца ў прагерм.: *ƀlōstran — ахвярапрынашэнне. Лічыцца, што гэта аснова звязана з дзеясловам прагерм.: *ƀlōanan — дзьмуць, квітнець, расквітаць, як і словы «кроў» (прагерм.: *ƀlōđan) і «цвіценне» (прагерм.: *ƀlōmōn). Нарвежскі філолаг Софус Бугэ быў першым, хто звязаў блот і фламінаў, словы, які ўзыходзяць да праіндаеўрапейскага кораня *bhlād- (пузырыцца вонкі; мармытаць, шаптаць, балбатаць)[1].

Сучаснае англійскае слова «бласлаўляць» (англ.: bless), таксама мае агульны корань са словам блот у значэнні «рабіць свяшчэнным праз ахвярапрынашэнне; пазначаць крывёй»[2].

Адпраўленне

правіць

Сваімі каранямі блот бярэ пачатак у праіндаеўрапейскай рэлігіі. Блот здзяйсняўся ўвосень (свята збору ўраджаю) і ў дзень зімовага сонцастаяння. Са слоў Адама Брэменскага, вялікі блот у храме Старой Упсалы здзяйсняўся ў гонар перамог конунга, а таксама ў сувязі з варожбамі з нагоды будучага ўраджая. Цітмар Мерзебургскі згадвае дацкі блот, які здзяйсняўся ў Лайрэ. Таксама існаваў сямейны блот, якім кіраваў глава сям'і і яго жонка.

Пасля прыняцця хрысціянства

правіць

З прыняццем хрысціянства практыка блота адышла ў мінулае, бо цэрквы імкнуліся будаваць на тых месцах, дзе праводзіўся гэты абрад. У дрымучым Тыведэнскім лесе, як лічыцца, звычай спраўляць блот захоўваўся да канца XIX стагоддзя. У апошнія дзесяцігоддзі практыку блота аднавілі неаязычнікі.

Зноскі

  1. Die Morphologie der urgermanischen Nomens. — Bammesberger, Alfred // Heidelberg: Carl Winters Universitätsverlag, 1990. ISBN 3-533-04230-8.
  2. The Barnhart Concise Dictionary of Etymology — Barnhart, Robert K. (1995) ISBN 0062700847