Восень — адна з чатырох часоў года паміж летам і зімою. Складаецца з трох месяцаў: у паўночным паўшар'і — верасня, кастрычніка і лістапада, у паўднёвым — сакавіка, красавіка і мая.

Восеньскі краявід

У адрозненне ад каляндарнай, астранамічная восень надыходзіць пазней — падчас восеньскага раўнадзенства 22 або 23 верасня (у паўночным паўшар'і) або 20 або 21 сакавіка (у паўднёвым паўшар'і) і працягваецца да зімовага сонцастаяння (21 або 22 снежня ў паўночным паўшар'і, 20 або 21 чэрвеня ў паўднёвым паўшар'і).