Адкрыць галоўнае меню

Блэндоўская пустыня (польск.: Pustynia Błędowska) — найбуйнейшая ў Польшчы і Еўропе[1] пустыня, пакрытая лятучымі пяскамі. Размяшчаецца на мяжы Сілезскага і Алькушскага ўзвышшаў.

Блэндоўская пустыня
польск. Pustynia Błędowska
Blendowska Desert.jpg
50°21′22″ пн. ш. 19°31′03″ у. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеСілезскае ваяводства, Малапольскае ваяводства 
Тыппясчаная 
Даўжыня10 км
Шырыня4 км
Плошча32 км²
РэкіБяла Пшэмша
Клімат
Блэндоўская пустыня (Польшча)
Блэндоўская пустыня
Блэндоўская пустыня
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Геаграфічнае становішчаПравіць

Блэндоўская пустыня размяшчаецца паміж Блэндавам[pl], часткай горада Дамброва Гурніча з Агламерацыі гарадоў Верхняй Сілезіі[en], на захадзе і вёскамі Хэхла[en] і Ключы[en] на граніцы Сілезскага і Малапольскага ваяводстваў Польшчы; мяжуе на поўдні з гмінай Ключы, граніца праходзіць каля вялікага ляснога масіва. Даўжыня пустыні не больш за 10 км, шырыня — не больш за 4 км. Сярэдняя глыбіня пяскоў складае 40 м (максімальная — да 70 м). З усходу на захад пустыню падзяляе на дзве часткі рака Бяла Пшэмша[pl].

ПаходжаннеПравіць

Пустыня ў яе цяперашнім відзе мае антрапагеннае паходжанне. У выніку актыўнай сельскагаспадарчай дзейнасці мясцовых жыхароў узровень падземных вод панізіўся настолькі, што глеба стала няздольная да падтрымкі жыццядзейнасці раслін, і гэта прывяло да масавай гібелі раслін. Яшчэ з Сярэднявечча тут актыўна высякаліся лясы для патрэб горназдабыўной прамысловасці і металургіі, якія актыўна развіваліся на тэрыторыі Сілезіі ў тыя часы. Так утварылася больш за 150 км² тэрыторыі, пакрытай пяском глыбінёй да 60 м — у пэўны час пустыня распасціралася на поўнач да мястэчка Шчакова[pl].

Паводле распаўсюджанай у Польшчы легенды, недалёка ад горада Олькуш размяшчалася ў свой час шахта па здабычы срэбра, і д'ябал спецыяльна стварыў пустыню, каб пахаваць шахту пад пяском.

ВыкарыстаннеПравіць

З пачатку XX стагоддзя пустыня выкарыстоўвалася ў якасці вучэбнага палігона. У міжваенны перыяд, у часы існавання Другой Польскай Рэспублікі тэрыторыя Блэндоўскай пустыні выкарыстоўвалася 5-м армейскім корпусам Кракаўскай ваеннай акругі для вучэнняў. У час Другой сусветнай вайны нямецкі Афрыканскі корпус выкарыстоўваў пустыню як палігон для адпрацоўкі дзеянняў войскаў у час вайны ў пустынных умовах, у ёй жа размяшчалася авіябаза люфтвафэ Удэтфельд; таксама перад бітвай пад Кшываплотамі падчас польскай кампаніі вермахта тут размяшчаўся дапаможны батальён пяхоты легіянераў Войска Польскага.

У наш час толькі паўднёвая частка пустыні выкарыстоўваецца ваеннымі, сама ж пустыня знаходзіцца пад аховай як помнік прыроды, эколагі ж імкнуцца прадухіліць далейшае пашырэнне пустыні[2]. З боку Хэхлы і на гары Чубатцы ў Ключах некалі размяшчаліся камандныя пункты, якія пазней былі знесены з-за пагрозы абрыньвання руінаў. Таксама ў Блэндоўскай пустыні ў 1966 годзе быў зняты фільм Ежы Каваляровіча «Фараон».

ТурызмПравіць

Блэндоўская пустыня з'яўляецца папулярным турыстычным кірункам для пешых і конных прагулак: Блэндаў злучаны з Ключамі жоўтым турыстычным маршрутам, вядомым як «Пустынны шлях». Па тэрыторыі пустыні таксама пралягае і аранжавы конны турыстычны маршрут «Трансюрайскі конны шлях», які праходзіць побач з Хэхлай. У наш час аранжавы маршрут закрыты. Папулярызацыяй і аховай пустыні займаецца таварыства «Польская Сахара», да 30 лістапада 2014 года тэрыторыя знаходзілася пад аховай у рамках праграмы Life+, якая ставіла сваёй мэтай дасягнуць адпаведнага прыродаахоўнага статусу для найбуйнейшага польскага прыроднага пустыннага комплексу.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Skała, Cyprian. 2005. Jura Krakowsko-Częstochowska. Bielsko-Biała: Wydawnictwo Pascal. ISBN 83-7304-398-5.
  • Szczypek, Tadeusz i Stanisław Wika, Andrzej Czylok, Ojmahmad Rahmonow, Jerzy Wach. 2001. Pustynia Błędowska — fenomen polskiego krajobrazu. Krzeszowice: Wydawnictwo Kubajak. ISBN 83-7323-005-X.

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.