Бой за Вострава

бой беларускіх партызанаў

Бой за Вострава — бой беларускіх партызанаў супраць нямецкага гарнізона ў Востраве.

Бой за Вострава
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Бой за Вострава
Бой за Вострава
Дата 3 красавіка 1944 года
Месца Вострава
Вынік Перамога партызанаў, захоп імі зброі
Праціўнікі
Сцяг Нацысцкай Германіі Гарнізон Сцяг СССР Партызанская брыгада «Перамога»
Камандуючыя
невядома Сцяг СССР Павел Булак
Сцяг СССР Рыгор Кірылаў
Сцяг СССР У. І. Абрамаў
Сілы бакоў
да 200 чалавек каля 190 чалавек
Страты
15 чалавек забіта
26 чалавек палонныя
невядома

Перадумовы

правіць

Напярэдадні вайны ў вёсцы Востраве налічвалася больш за 300 сялянскіх двароў. З першых дзён пачаліся расстрэлы актывістаў калгаснага руху, сябраў партыйнай і камсамольскай арганізацыі. Усяго за перыяд вайны было знішчана больш за 200 чалавек.

Невыпадкова асноўны склад партызанскага атрада імя Будзёнага брыгады «Перамога» складалі жыхары Вострава, якія ўліваліся ў партызанскі рух цэлымі сем’ямі. Партызаны называлі вёску «Сталіцай».

Расстрэлы, пагромы, карныя аперацыі не прыносілі нацыстам жаданых вынікаў. Тады нямецкае камандаванне прымае рашэнне аб размяшчэнні ў Востраве гарнізона.

Нямецкі гарнізон знаходзіўся ў Навінах (адна з вуліцаў вёскі). Штаб абсталявалі ў хаце Мікалая Захарчука (тутэйшага вяскоўца). Навокал штаба былі вырытыя акопы. Недалёка, у засценку Груд, знаходзілася паліцыйная дзялянка. Паліцыянты кантралявалі дарогу, якая вяла да ляснога масіву «Бор».

Нямецкі гарнізон ўяўляў вялікую небяспеку для партызанаў, бо нацысты маглі ў любы момант пачаць наступленне.

Партызанскі план

правіць

Камандовец атрада імя Будзёнага Рыгор Лазаравіч Кірылаў ў 1997 годзе згадваў:

Раз за разам атраду імя Будзёнага даводзілася адбіваць спробы акупантаў прарвацца ў лес. У атрадзе патроны былі на зыходзе. На кожны кулямёт заставалася па адным дыску, а то і па адной абойме. Я далажыў абстаноўку з боепрыпасамі камандоўцу брыгады Паўлу Іванавічу Булак і прапанаваў разграміць гарнізон у Востраве. У штабе брыгады з маёй прапановай пагадзіліся. План аперацыі быў старанна распрацаваны

План аперацыі быў наступны:

  • Атрад імя Будзёнага (100 змагароў) займае зыходную мяжу на ўскрайку лесу за восем сотняў метраў ад Навінаў і адтуль вядзе наступ дзвюма суполкамі. Першая суполка колькасцю да 60 чалавек знішчае варожы штаб і агнявыя пункты на невялікіх хутарах, другая суполка (40 змагароў) атакуе пастарунак на хутары Грудзе;
  • Атрад імя Суворава (камандовец У. І. Абрамаў, 90 змагароў) павінны быў выставіць дзве засады. Адну — каля могілак на хутары Мошках, з задачай не дапусціць падыходу дапамогі ворагам з боку Галынкі. Іншую — у раёне вёскі Лабзовага. Гэтая суполка мусіла абясшкодзіць нацыстаў, калі яны прыйдуць на дапамогу з боку Дзярэчына. Акрамя таго Абрамаў мусіў вылучыць дзве суполкі партызанаў для нападу разам з атрадам Будзёнага на варожы гарнізон ў Навінах;
  • Атраду імя Молатава (камандовец І. Т. Мядзведзеў) трэба было ўтойліва падысці да вёскі Тамашоў і ў момант агульнага наступу атакаваць размешчанае варожае падраздзяленне, скаваць яго дзеянні.

Атрад імя Будзёнага мусіў абмінуць вёску ўздоўж рэчкі Луконіцы і атакаваць праціўніка з процілеглага ад лесу боку. У разгар бою павінны быў падысці са сваім атрадам У. І. Абрамаў. Але напачатку бою трэба было абясшкодзіць вартаўнікоў. Гэтая задача была пастаўленая перад партызанам-французам Леонам Эерам, які выдатна валодаў нямецкай мовай. Для выканання задання ён пераапрануўся ў нямецкую форму. Усё гэтае дазволіла яму хутка выканаць задуманае. Атрад па сігналу зялёнай ракеты хутка развярнуўся ў ланцуг і бясшумна уварваўся ў Навіны. Асноўны бой разгарэўся каля хаты, дзе размяшчаўся штаб гарнізона. Каля яго ў акопе былі ўсталяваныя 45-міліметровая гармата, 72-міліметровы мінамёт і станкавы кулямёт. Немцы, як ўспамінаў удзельнік бою, люта супраціўляліся, аднак усе былі перабітыя.

Другая суполка змагароў атрада авалодала пастарункам на хутары Грудзе. Дзясяткі паліцыянтаў былі ўзятыя ў палон. Галоўная задача — знішчэнне гарнізона — была выкананая.

Быў знішчаны нямецкі гарнізон, чый склад партызаны ацэньвалі колькасцю да 200 жаўнераў. Паводле справаздачы партызанаў, яны забілі толькі 15 гітлераўцаў і 26 узялі ў палон. Таксама адзаначалася, што партызаны захапілі дзве 45-міліметровыя гарматы і 100 снарадаў да іх, 2 батальённыя мінамёты і 80 мін да іх, 5 ручных кулямётаў, аўтамат, 40 гранат, 20 стрэльбаў, 40 тысяч патронаў.

Пасля разгрому гарнізона ў Востраве акупанты хутка знялі і іншыя гарнізоны, якія блакавалі лес у зоне дзеянняў брыгады «Перамогі». Да прыходу савецкіх войскаў на Зэльвеншчыну заставалася яшчэ 100 здён.

Спасылкі

правіць