Бой на Агінскім канале
Бой на Агінскім канале паміж савецкім партызанскім атрадам імя М. А. Шчорса і нямецкімі акупацыйнымі войскамі на Агінскім канале ў Целяханскім раёне (Пінская вобласць) адбыўся 13 верасня 1942 года.
Бой на Агінскім канале | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 13 верасня 1942 | ||
Месца | Агінскі канал, Целяханскі раён, Пінская вобласць | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Падчас правядзення антыпартызанскай аперацыі «Балотная ліхаманка» праз зону блакады ішоў баявым рэйдам у Пінскую вобласць партызанскі атрад імя М. А. Шчорса, які прыняў на сябе ўдар. Першая сутычка адбылася 10 верасня 1942 года ў в. Дабромысль (Косаўскі раён). 11 верасня партызанскі атрад вёў 10-гадзінны бой у в. Вяда (Целяханскі раён), а затым арганізавана адышоў. Выкарыстоўваючы лясіста-балоцістую мясцовасць і знішчыўшы частку свайго абозу, партызаны адарваліся ад немцаў і вырашылі прабівацца да Агінскага канала, які злучаў Выганаўскае возера з ракой Шчарай.
На досвітку 13 верасня партызанскі атрад выйшаў да 10-га шлюза Агінскага канала, захопленага немецкімі падраздзяленнямі (каля 100 салдат). Група партызан перайшла ўброд р. Шчару, ударыла ў фланг праціўніка і вымусіла яго адысці. Адначасова асноўныя сілы партызан атакавалі немцаў і ў выніку 5-гадзіннага бою знішчылі каля 60 чал., прабіўшы сабе выхад з блакады. Партызаны захапілі 2 кулямёты, 5 аўтаматаў, 15 вінтовак, боепрыпасы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Шумейка, М. Ф. Агінскі бой 1942 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 23. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.