Боцеўград

горад у Балгарыі

Боцеўград (балг.: Ботевград, да 1934 Арханіе, да 1866 Самунджыева) — горад у Балгарыі. Знаходзіцца ў Сафійскай вобласці, уваходзіць у абшчыну Боцеўград. Старое імя горада (да Вызвалення Балгарыі) — Арханіе. Насельніцтва складае 22 166 чалавек. Названы ў гонар паэта і рэвалюцыянера Хрыста Боцева.

Горад
Боцеўград
Ботевград
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
абшчына
Каардынаты
Кмет
Георгі Георгіеў
Плошча
  • 53,298 км²
Вышыня цэнтра
500 м
Насельніцтва
21 666 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 723
Паштовы індэкс
2140
Аўтамабільны код
СА
Код ЕКАТТЕ
5815
Афіцыйны сайт
Боцеўград на карце Балгарыі
Боцеўград (Балгарыя)
Боцеўград
Боцеўград (Балгарыя)
Боцеўград

Гісторыя правіць

Найстаражытнейшае паселішча ў гэтай мясцовасці — фракійскае паселішча 5-га тысячагоддзя да н.э., якое знаходзілася ў мясцовасці Манастырыштэ. У выніку раскопак там былі адкрыты абломкі бытавой і будаўнічай керамікі, прылады працы, мармуровая абрадная пліта з выявай фракійскага конніка. Усё гэта захоўваецца ў Боцеўградскім музеі. Каля горада адкрыты фрагменты рымскай калоны з імёнаў трох імператараў Валентыніяна, Валента і Грацыяна. Калона, верагодна, была ўзведзена ў 357 г., бо менавіта тады кіравалі гэтыя імператары. Блізкасць паселішча да рымскай дарогі вымусіла яго жыхароў перасяліцца на 3 км на поўдзень у лес, дзе вырасла новае паселішча Зелін. Падчас засялення гэтых месцаў славянамі, паселішча атрымала славянскае аблічча. Сяло Зелін уваходзіць у межы ўладанняў баяра цара Івана Шышмана, Агняна. У яго валоданні была і крэпасць Божанішкі Урвіч, якая пала апошняй пад націскам асманскай арміі, якая ўварвалася ў балгарскую дзяржаву.

У другой палове 18 ст. жыхары в. Зелін ізноў перасяляюцца ў катлавіну на месца сённяшняга горада, дзе каля пабудаваных заезнага двара і пякарні ўзнікла паселішча з назвай Самунджыева, хоць па асманскіх рэгістрах 15641565 гг. в. Самунджыева ўжо існавала на гэтым жа месцы. Вядома, што ў 1826 г. у Самунджыева маецца паўразбураны паракліс, які тады быў царкоўнай школай. У 1864 годзе была пабудавана гадзіннікавая вежа, у 1865 г. там была пабудавана адзіная балгарская царква, прысвечаная мучаніку, забітаму туркамі — Св. Георгію Нова Сафійскаму.

У 1866 г. праз сяло правялі стратэгічную дарогу Русэ-Сафія і па прапанове турэцкага рэфарматара Мітхада-пашы в. Самунджыева была абвешчана горадам Арханіе ў гонар султана Архана Газі. Новы горад быў пабудаваны паводле інжынерна-будаўнічых планаў.

Жыхары горада вядуць барацьбу супраць асманаў ва ўзброеных атрадах Хаджы Дзімітра, Патаёта Хітава і Філіпа Тоцю. У 1870 г. у горад прыбыў Васіл Леўскі і заснаваў там рэвалюцыйны камітэт.

Падчас Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг. балгарскія патрыёты, сярод якіх нямала жыхароў Арханіе, арганізуюць атрады народнага апалчэння, каб ваяваць на баку рускіх войскаў. Боцеўградскі край — арэна працяглых кровапралітных бітваў паміж рускімі войскамі пад камандаваннем генерала Ёсіфа Гурко і асманскай арміяй, якая хавалася ў старапланінскіх цяснінах. За незалежнасць і свабоду радзімы ваявалі апалчэнцы Боцеўградскага края пад камандаваннем генерала Мікалая Сталетава. У 1881 г. у Арханіе налічвалася 2284 чалавека.

Падчас Красавіцкага паўстання 1876 г. насельніцтва Арханійскага края перажыло жорсткае прыгнечанне. У гэты час загінуў атрад Хрыста Боцева. Гэта было нагодай пераназваць горад Арханіе на Боцеўград.

Насельніцтва правіць

Год Насельніцтва
1985 22 459
1992 23 006
2000 21 816
2005 20 468
2010 20 544

Славутасці правіць

 
Гадзіннікавая вежа
  • Гістарычны музей,
  • добра захаваны дом старой школы,
  • Царква адраджэння 1864 г.
  • Гадзіннікавая вежа — сімвал горада, пабудаваная ў цэнтры горада майстрам Маркавым.
  • Бібліятэка імя Івана Вазава
  • Помнік Хрысту Боцеву
  • Помнік Рускім салдатам, што загінулі ў Руска-турэцкай вайне,
  • Помнік Невядомаму салдату
  • Помнік паэту Стамену Панчаву і інш.

Транспарт правіць

У горадзе выкарыстоўваецца толькі аўтобусны транспарт. Горад звязаны аўтобусным транспартам з вялікімі і малымі гарадамі краіны.

Гарады-пабрацімы правіць

Спасылкі правіць