Русэ (балг.: Русе, турэцк.: Rusçuk — Рушчук) — пяты па велічыні горад Балгарыі. Насельніцтва 166 056 жыхароў. Адзін з асноўных прамысловых і транспартных цэнтраў краіны, галоўны яе порт на Дунаі; паміж Русэ і Джурджу (Румынія) пракладзены чыгуначны і аўтадарожны мост.

Русэ
балг.: Русе
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 127,124 км²
Вышыня цэнтра
45 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 141 157 чал. (15 снежня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
082
Паштовыя індэксы
7000
Афіцыйны сайт
Русэ на карце Балгарыі
Русэ (Балгарыя)
Русэ
Русэ (Балгарыя)
Русэ

Гісторыя правіць

 
Сексагінта Прыста — рымскі надпіс

У I ст. н.э. пры імператары Веспасіяне тут былі пабудаваны рымскае ўмацаванае паселішча і прыстань[3] (у далейшым — крэпасць і порт Сексагінта Прыста). Крэпасць знаходзілася на галоўнай дарозе з Сінгідунума да дэльты Дуная і Чорнага мора. У 250 годзе готы разбурылі яе, але ў канцы III стагоддзя рымляне яе аднавілі. У IV стагоддзі яна была разбурана зноў (гэтым разам гетамі — варварскімі фракійскімі плямёнамі, якія надыходзілі з поўначы). У IXX стст. на руінах балгары ўзвялі крэпасць і назвалі яе Русэ. У XIIIXIV стст. горад таксама называўся Гюргава (Ёргава) ў гонар Святога Георгія Пераможца.

1388—1878 правіць

Пасля асманскага заваявання ў 1388 годзе, у XV стагоддзі паселішча, якое ў гэты час атрымала назву Рушчук, становіцца ваенна-адміністрацыйным і гандлёвым цэнтрам Асманскай імперыі. У далейшым тут была пабудавана адна са стратэгічных турэцкіх крэпасцей і Рушчук (разам з Сілістрай, Варнай і Шумлай) утварыў так званы «чатырохвугольнік» крэпасцей, якія раз’ядноўвалі землі заходняй і ўсходняй Балгарыі і фланкіравалі аперацыйныя кірункі ад Дуная да Балканаў[3].

У час руска-турэцкай вайны 1806—1812 гг. рускія войскі пасля няўдалага штурму 22 ліпеня 1810 года і аблогі ў верасні 1810 гады прымусілі турэцкі гарнізон крэпасці Рушчук да капітуляцыі[3].

22 чэрвеня 1811 года за 4 км на поўдзень ад горада адбылася бітва паміж рускай арміяй пад камандаваннем генерала М. І. Кутузава і турэцкімі войскамі везіра Ахмет-пашы, рускія войскі артылерыйскім агнём і контратакамі адбілі атакі туркаў і вымусілі іх да адыходу[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва
Год 1880 1887 1910 1934 1940 1946 1999 2000 2001 2004 2006 2008 2010
Насельніцтва 26 163[4] 27 194[5] 36 255[5] 41 447[5] 51 000[4] 57 509[5] 202 793 каля 200 000[6] 190 798 179 514 177 104 175 374 173 672

Клімат правіць

Клімат Русе
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 22 25 33 34 37 42,4 44,7 44,2 40,2 39 28 22 44,7
Сярэдні максімум, °C 4 7 14 20 26 30 32 32 27 19 12 5 19,0
Сярэдняя тэмпература, °C 0,3 2,3 8,4 14,1 20,1 23,5 25,8 25,2 20,4 13,8 8,1 1,6 13,7
Сярэдні мінімум, °C −3 −2 3 8 14 18 20 19 15 9 4 −2 8,5
Абсалютны мінімум, °C −28 −26 −18 −4 3 7 9 8 1 −5 −14 −21 −28
Норма ападкаў, мм 66 39 45 31 72 62 71 60 58 50 31 61 646
Крыніца: MSN Weather, http://www.weatherbase.com і http://www.weatherbase.com

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

  • Тодар Мінкаў (1830—1906) — балгарскі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.

Зноскі

  1. а б https://ruse-bg.eu/en/pages/85/index.html
  2. https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-12-2023_2.txt
  3. а б в г Русе // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 22. М., «Советская энциклопедия», 1975. стр.398
  4. а б [1] Архівавана 26 ліпеня 2017. Museum of Ruse
  5. а б в г Bulgarian academy of sciences-geographical institute(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2011.
  6. БелЭн 2001.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць