Іван Шышман (балг.: Иван Шишман; пам. 3 чэрвеня 1395) — балгарскі цар у 13711395; разам з братам Іванам Срацімірам быў адным з двух апошніх балгарскіх цароў.

Іван Шышман
Иван Шишман
Іван Шышман
Партрэт Івана Шышмана ў дзяцінстве (гравюра).
цар Балгарыі
1371 — 1395
Папярэднік Іван Аляксандр
 
Дзейнасць манарх
Нараджэнне каля 1350
Смерць 3 чэрвеня 1395 ці 1395
Пахаванне
Дынастыя Дынастыя Шышманавічаў
Бацька Іван Аляксандр
Маці Сара-Тэадора[d]
Жонка Драгана Сербская[d] і Кіра Марыя[d]
Дзеці Аляксандр Шышман[d], Іосіф II, Кераца[d] і Фружын[d]
 
Аўтограф Иван Шишман Титла.jpg

БіяграфіяПравіць

Сын цара Івана Аляксандра ад яго другога шлюбу з яўрэйкай Сарай-Феадорай.

 
Другое Балгарскае царства пасля 1371.

Яшчэ пры жыцці бацькі (каля 1356) быў каранаваны як суправіцель, што прывяло да пагаршэння адносін з яго братам Іванам Срацімірам, які, быўшы кіраўніком Відзінскага княства, стаў адасабляцца ад Тырнаўскага царства і ператварыўся ў незалежнага кіраўніка. Пасля смерці бацькі кіраваў Тырнаўскім царствам: адным з двух царстваў, на якія падзялілася Балгарыя. Тырнаўскае царства складалася са сталіцы Тырнава і ўсходняй Балгарыі і часткай Фракіі, якая заставалася за ёй. Яго брат, цар Іван Срацімір, валодаў Відзінскім царствам (сталіца горад Відзін і заходняя Балгарыя).

У самым пачатку яго кіравання, у 13711372, Балгарыя падверглася нападу турак, але Іван Шышман здолеў выратавацца саступкай часткі сваіх уладанняў. Пасля гэтага вёў амаль пастаянную вайну з туркамі: c 1371 па 1378 — у раёне Фракіі і Сафіі, c 1381 па 1386 — ізноў у вобласці Сафіі, у 13881389 ва ўсходняй частцы сваіх уладанняў, з 1391 па 1393 — таксама ва ўсходняй частцы ўладанняў, але ўжо разам са сваім васалам і сваяком влашскім князем Мірчам Старым. У 13931394 туркі ўзялі сталіцу царства, Тырнава, а затым у 1395 і апошнюю сталіцу, горад Нікопал, зрынуўшы Івана Шышмана.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Папярэднік:
Іван Аляксандр
Цар Балгарыі
13711393
Пераемнік:
Іван Срацімір