Брагінская СЭС
Брагінская СЭС (Солар ІІ) — другая па магутнасці сонечная электрастанцыя ў Беларусі. Пабудаваная ў 2016 кампаніяй «А1» (18,5 МВт), кошт праекта — 24 млн еўра[1]. На станцыі 85 000 панэляў. Першы ток дала ў жніўні 2016. Да красавіка 2017 выпрацавала 13,9 млн кВт*гадз энергіі, што падаецца ў агульную энергетычную сетку. Атрыманай энергіі дастаткова для забеспячэння ўсіх патрэб Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў, лішак ідзе на Рэчыцу.
Солар ІІ | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне |
![]() |
Статус | дзеючая |
Увод у эксплуатацыю | 2016 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 18,5 МВт |
Характарыстыкі абсталявання | |
Асноўнае паліва | энергія сонца |
На карце | |
У пахмурныя дні ККДз электрастанцыі зніжаецца на 15—30 %. Працягвае сваю працу яна і ноччу пры месяцовым святле. Паводле існуючых нормаў, панэлі раз на год мусяць вымывацца. Абслугоўваюць станцыю ўсяго два чалавекі. Кіраванне кожнай сонечнай панэллю аўтаматызавана[2].
Зноскі
- ↑ https://42.tut.by/508778 Архівавана 2 мая 2019.
- ↑ https://news.tut.by/society/540169.html?crnd=95909(недаступная спасылка)