Бразільскі карнавал
Бразільскі карнавал — фестываль, які праходзіць штогод у Бразіліі за 40 дзён да Вялікадня і адзначае пачатак Вялікага посту. Пад час посту католікі павінны ўстрымацца ад усіх цялесных спакус і спажывання мяса. Карнавал можа разглядацца як развітанне з чалавечымі задавальненнямі. З’яўляецца самым вялікім народным святам краіны.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Desfile_Portela_2014_%28906185%29.jpg/220px-Desfile_Portela_2014_%28906185%29.jpg)
Гісторыя
правіцьКарнавал бярэ пачатак ад партугальскай масленіцы, пад час якой людзі абліваліся вадою, пяском і попелам, кідаліся тухлымі яйкамі і інш. Партугальская масленіца адзначалася напярэдадні Вялікага посту па каталіцкаму календару, што сімвалізавала вызваленне ад грахоў — гэты аспект і стаў асноўным зместам фестывалю.