Бранзава́нне: пакрыцё паверхні вырабаў слоем парашковай бронзы. Робіцца металізацыяй ці фарбаваннем бронзавымі лакамі, фарбамі. Надае вырабам дэкарацыйны выгляд або стварае ахоўнае пакрыццё на паверхні металу, драўніны, паперы. У паліграфіі практыкуецца дзеля таго, каб атрымліваць «залатыя» ці «сярэбраныя» адбіткі.[1]

Зноскі

  1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты. С.391.