Брацкая магіла (Бешанковічы)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Бешанковічах, Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Інтэрнацыянальная ў скверы каля школы. У брацкай магіле пахавана 187 чалавек.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
55°02′48″ пн. ш. 29°27′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Бешанковічы |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000142 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік
правіцьСкульптура двух воінаў. У аднаго з воінаў сцяг у левай руцэ, аўтамат прыжаты да грудзі. Другі воін стаіць на калене з вянком у правай руцэ. Вышыня скульптуры 2,5 м, пастамента з цэглы — 3 м. На пастаменце мармуровая дошка з надпісам «Вечная слава и память сынам Родины». У аснове — 5 дошак з прозвішчамі загінуўшых.
Жалезная агароджа, памерам — 20х20 м. Матэр’ял — жалезабетон, вышыня — 6 м.
Вядомыя людзі, пахаваныя тут
правіць- Мікалай Пятровіч Лугоўскі, Герой Савецкага Саюза
- Рыгор Іванавіч Спольнік, Герой Савецкага Саюза
- Георгій Філімонавіч Хараборкін, Герой Савецкага Саюза
- Майсей Фраймавіч Шварцман, Герой Савецкага Саюза
-
Мікалай Пятровіч Лугоўскі
-
Рыгор Іванавіч Спольнік
-
Георгій Філімонавіч Хараборкін
-
Майсей Фраймавіч Шварцман
Зноскі
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
Літаратура
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 120.