Рыгор Іванавіч Спольнік
Рыгор Іванавіч Спольнік (нар. 17 лістапада 1902, Белгародская вобласць — 24 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Рыгор Іванавіч Спольнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1944 (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1926—1928 гадах праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Чырвонай Арміі. Другі раз быў прызваны ў чэрвені 1941 года.
Улетку 1943 года ваяваў на Варонежскім фронце, прымаў удзел у Курскай бітве, дзе ўдзельнічаў у абарончых баях на паўднёвай частцы Курскай дугі. Удзельнічаў у Белгародска-Харкаўскай аперацыі, вызваленні Левабярэжнай Украіны.
З лістапада 1943 года па сакавік 1944 года ўдзельнічаў у абарончых, а затым наступальных баях на тэрыторыі Пскоўскай вобласці.
Асабліва вызначыўся падчас правядзення Віцебска-Аршанскай аперацыі, як складовай часткі Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён».
24 чэрвеня 1944 года на чале свайго аддзялення пад агнём у ліку першых пераправіўся на левы бераг ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Мамойкі Бешанковіцкага раёна. Пры абароне плацдарма памёр у баі.
Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка Бешанковічы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.