Майсей Фраймавіч Шварцман

Майсей Фраймавіч Шварцман (нар. 3 лістапада 1911, в. Курныкы, Вінніцкая вобласць, Украіна — 25 чэрвеня 1944, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Майсей Фраймавіч Шварцман
Дата нараджэння 3 лістапада 1911(1911-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За абарону Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 

Пасля школы скончыў Вінніцкі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам, загадчыкам раённага аддзела народнай адукацыі ў горадзе Хмільныку Вінніцкай вобласці. Затым загадчыкам партыйнага кабінета Тыўраўскага райкама партыі.

У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны прыйшоў у ваенкамат дабраахотнікам. З ліпеня 1941 года ўдзельнічаў у баях. Баявое хрышчэнне прыняў пад горадам Крыжопіль. Абараняў Маскву, ваяваў пад Вялікімі Лукамі. Асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі ўлетку 1944 года.

25 чэрвеня 1944 года пераправіўся на левы бераг ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Грынёва Бешанковіцкага раёна. Пры абароне плацдарма памёр у баі.

Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка Бешанковічы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.