Брацкая магіла (Блонь)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Блонь, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне Блоні, побач са скрыжаваннем аўтадарог Мінск — Бабруйск i Мар’іна Горка — Пухавічы.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
![]() | |
53°31′43″ пн. ш. 28°11′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Блонь |
Дата пабудовы | 1944 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ брацкай магіле пахаваны 18 воінаў, загінуўшых пад час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пры абарончых баях і ў 1944 гадах, пры вызваленні Блоні ад нямецкіх войскаў.
Помнік
правіцьАбеліск на магіле пастаўлены ў 1950 годзе. Бетонны абеліск вышынёй 2,5 м, падстава 1,2×1 м. Вяршыня абеліска каранавана пяціканцовай зоркай на металічным стрыжні, на фасаднай частцы абеліска выявы сярпа і молата, ніжэй — мемарыяльная табліца з тэкстам: «Вечная слава героям, павшим в борьбе за свободу и независимость нашей РОДИНЫ!». На другой дошцы пайменны спіс паўшых. Надмагілле 3×3 м. Магіла абнесена металічнай агароджай 10×10 метраў[1].
Зноскі
- ↑ ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНЫЕ ЦЕННОСТИ ПУХОВИЧСКОГО РАЙОНА Архівавана 20 ліпеня 2020.
Літаратура
правіць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9