Брацкая магіла (Вялікія Дольцы)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Вялікія Дольцы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Славутасць
Брацкая магіла
55°03′42″ пн. ш. 28°25′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Вялікія Дольцы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000786шыфр 213Д000786
Map

Апісанне

правіць

Размешчаны ў цэнтры аграгарадка. Пахаваны 58 воінаў і 15 партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных — намеснік камандзіра партызанскай брыгады імя А. Ф. Данукалава па разведцы лейтэнант К. В. Зюкаў і камісар партызанскага атрада «Казбек» гэтай брыгады М. І. Недабойкін

Помнік адкрыты ў 1953 годзе. У 1974 годзе на магіле пастаўлены новы помнік — скульптурная кампазіцыя: воін і партызан[1]. Матэрыял — бетон, пліта з сілуміну. Вышыня — 2,5 метра.

У 2015 годзе праведзены рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы скульптуры. Аўтар — украінскі скульптар Тарас Братэрскі[2].

Зноскі

Літаратура

правіць