Браўні (англ.: Chocolate brownie) — шакаладны дэсерт карычневага колеру (англ.: brown — «карычневы», адсюль і назва) у выглядзе квадрата або пліткі, вядомы ў ЗША з канца 19 стагоддзя. Папулярны у ЗША і Канадзе на працягу першай паловы 20 стагоддзя. Браўні — па структуры нешта сярэдняе паміж тортам і печывам.[1] Браўні бываюць рознай формы ў залежнасці ад шчыльнасці цеста і могуць ўключаць арэхі, глазур, узбітыя вяршкі, шакаладную стружку або іншыя інгрэдыенты. Браўні, які зроблены з карычневага цукра і без шакаладу, называецца Blondie.

Браўні

Браўні звычайна ядуць рукамі і часта з малаком ці кавай. Браўні часам падаецца цёплым з марожаным і ўзбітымі вяршкамі або марцыпанамі, або пасыпаным цукровай пудрай. Яны асабліва папулярныя ў рэстаранах, дзе могуць быць знойдзены ў шматлікіх варыяцыях.[2]

Зноскі

  1. Webster's New World College Dictionary, 4th Edition, 2008.
  2. Saekel, Karola. ""Panel Gives Baking Mixes a High Score"". San Francisco Chronicle. San Francisco, CA. Архівавана з арыгінала 2012-09-09.