Брненскае княства
Брненскае княства (чэшск.: Brněnský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.
У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства. Пазней з яго вылучылася Зноемскае княства.
Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня.
№ | Імя | Партрэт | Нарадзіўся | Памёр | Гады кіравання | Каментарыі |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Конрад I | ? | 6 верасня 1093 | 1054—1055 | Трэці сын Бржэціслава I. | |
2 | Спытыгнеў II | 1031 | 28 студзеня 1061 | 1055—1061 | Князь чэшскі з 1055. | |
3 | Конрад I | ? | 6 верасня 1093 | 1061—1092 | Другі раз. У 1092 годзе стаў князем чэшскім. | |
4 | Ольдржых (Удальрых) | ? | 27 сакавіка 1113 | 1092—1097 | Сын Конрада I. У 1097 годзе зрушаны князем чэшскім Бржэціславам II. | |
5 | Баржывой II | каля 1065 | 2 лютага 1124 | 1097—1101 | Брат Бржэціслава II Чэшскага, 3-і сын чэшскага князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1100—1107, 1117—1120 | |
6 | Ольдржых (Удальрых) | ? | 27 сакавіка 1113 | 1101—1113 | Другі раз. | |
7 | Уладзіслаў I | ? | 12 красавіка 1125 | 1113—1115 | 4-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1109—1117, 1120—1125 | |
8 | Сабеслаў I Ольдржых | каля 1075 | 14 лютага 1140 | 1115—1123 | 5-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1125—1140 | |
9 | Ота (Атон) II Оламаўцкі | ? | 18 лютага 1126 | 1123—1126 | Князь оламаўцкі 1107—1110, 1113—1126 | |
10 | Ураціслаў | ? | 1155 | 1126—1129 | Сын брненскага князя Ольдржыха. | |
11 | Сабеслаў I Ольдржых | каля 1075 | 14 лютага 1140 | 1129—1130 | Другі раз | |
12 | Ураціслаў | ? | 1155 | 1130—1155 | Другі раз. | |
13 | Конрад II Зноемскі | ? | пасля 1161 | 1156 — пасля 1161 | князь зноемскі 1123 — пасля 1161 | |
14 | Уладзіслаў II | ? | 18 студзеня 1174 | пасля 1161—1172 | князь чэшскі 1140—1158, кароль Чэхіі 1158—1172 | |
15 | Бедржых (Фрыдрых) | ? | 25 сакавіка 1189 | 1172—1173 | Сын Уладзіслава II, князь чэшскі 1172—1173, 1178—1189 | |
16 | Вацлаў II | 1137 | 1192 | 1173—1177 | Сын Сабеслава I, князь чэшскі ў 1191—1192. | |
17 | Конрад II Ота | ? | 9 верасня 1191 | 1177—1189 | Сын Конрада II Зноемскага, князь зноемскі пасля 1161—1191, князь оламаўцкі 1182—1189, маркграф мараўскі 1182—1189, князь чэшскі 1182, 1189—1191 | |
18 | Спытыгнеў | ? | 1198 | 1189—1192 | Сыны Ураціслава Брненскага, кіравалі сумесна | |
Святаполк Емніцкі | ? | да 5 чэрвеня 1201 | ||||
19 | Уладзіслаў Індржых | ? | 12 жніўня 1222 | 1192—1194 | Сын караля Уладзіслава II. Маркграф мараўскі 1192—1194, 1197—1222, князь чэшскі ў 1197. | |
20 | Спытыгнеў | ? | 1198 | 1194—1198/1200 | Другі раз. | |
Святаполк Емніцкі | ? | да 5 чэрвеня 1201 |
Пасля смерці Святаполка Емніцкага Брненскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.