Бруклін 9-9 (англ.: Brooklyn Nine-Nine) — амерыканскі гумарыстычны серыял, які выходзіў на экраны ў ЗША на каналах Fox (20132019) і NBC2019). Прэм’ера адбылася 17 верасня 2013 года.

Бруклін 9-9
Brooklyn Nine-Nine
Жанр сіткам
Аўтар(ы) Дэніэл Дж. Гур[d] і Майкл Шур[d]
Вытворчасць NBC
У галоўных ролях
Краіна вытворчасці ЗША
Мова англійская
Колькасць сезонаў 8
Колькасць выпускаў 153
Першы выпуск 17 верасня 2013
Вытворчасць
Прадзюсар(ы)
Выканаўчы прадзюсар(ы) Дэніэл Гур,
Майкл Шур,
Дэвід Майнэр,
Філ Лорд,
Крыс Мілер
Месца здымак Лос-Анджэлес
Працягласць 20—23 хвілін (эпізод)
Тэлеканал(ы) NBC
Спасылкі
nbc.com/brooklyn-nine-ni…
IMDb ID 2467372

Серыял быў добра ўспрыняты амерыканскай тэлепрэсаю, публікай і крытыкамі, і быў уганараваны дзвюма прэміямі «Залаты глобус» у 2014 годзе ў намінацыях «Найлепшы камедыйны тэлесерыял» і «Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным тэлесерыяле».

Сюжэт правіць

Сюжэт серыяла разгортваецца ў выдуманым 99-м аддзяленні паліцыі ў Брукліне, Нью-Ёрк, дзе каманду дэтэктываў ўзначальвае надзвычай сур’ёзны капітан Рэйманд Холт (Андрэ Браўэр). Сярод галоўных герояў серыяла: Джэйк Перальта (Эндзі Сэмберг) — таленавіты, але занадта жартаўлівы; Эмі Сант’яга (Меліса Фумэра) — скурпулёзная і занудлівая; Чарлз Бойл (Джо Ла Труліа) — дзівакаваты і аматар смачна пад'есці; Роза Дыяз (Стэфані Беатрыс) — сур’ёзная і таямнічая. Дэтэктывы аддаюць справаздачу сяржанту Тэры Джэфардсу — (Тэры Крус) — які характарызуецца празмернай прыхільнасцю да сям’і і нежаданнем вярнуцца да актыўнай паліцэйскай работы ад страху памерці ў час выканання сваіх службовых абавязкаў. Амаль усе падзеі разгортваюцца ў Бруклін і ўключаюць большасць з асабістага складу аддзялення паліцыі.

Вытворчасць правіць

Будынак выдуманага 99-га паліцэйскага ўчастка і службовыя аўтамабілі належаць сапраўднаму ўчастку № 78 паліцыі горада Нью-Ёрка, што размешчаны на рагу Шостай авеню і Берген-стрыт, непадалёк ад спартыўнай арэны Барклайс-цэнтр у Брукліне.

Спіс эпізодаў правіць

Сезон Эпізоды Прэм’ера Фінал
1 22 17 верасня 2013 25 сакавіка 2014
2 23 28 верасня 2014 17 мая 2015
3 23 27 верасня 2015 19 красавіка 2016
4 22 20 верасня 2016 23 мая 2017
5 22 26 верасня 2017 20 мая 2018
6 18 10 студзеня 2019 16 мая 2019
7 13 6 лютага 2020 23 красавіка 2020
8 10 12 жніўня 2021 16 верасня 2021