Бруну Фурлан

бразільскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Бруна Фурлан)

Бруну Фурлан[2] (нар. 9 ліпеня 1992, Кампу-Гранды, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік.

Футбол
Бруну Фурлан
Нарадзіўся 9 ліпеня 1992(1992-07-09)[1] (31 год)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 175 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2017 Бразілія Атлетыку Паранаэнсі 8 (1)
2010—2011   Беларусь Дынама (Мінск) 32 (14)
2014   Бразілія Наўтыку (Рэсіфі) 16 (2)
2015   Бразілія Жайнвілі
2016   Бразілія АБС (Натал)
2017   Бразілія Амерыка (Натал)
2018 Беларусь Віцебск 18 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 снежня 2018.

Клубная кар’ера правіць

З’яўляецца выхаванцам бразільскага клуба «Атлетыку Паранаэнсі» з Курытыбы. Улетку 2010 года разам з шэрагам іншых бразільскіх ігракоў быў арандаваны беларускім клубам «Дынама» з Мінска. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў аснове. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі (11 галоў). Па заканчэнні сезона «Дынама» хацела падоўжыць супрацоўніцтва з нападнікам, аднак «Атлетыку Паранаэнсі» адклікала Фурлана з арэнды. У 2012—2014 гадах Бруну гуляў за гэты клуб у чэмпіянаце штата Парана і ў бразільскіх Серыі A і Серыі B.

З 2014 года пачаў зноў аддавацца ў арэнды. У сезоне 2014 выступаў за «Наўтыку» ў Серыі B, у 2015 годзе гуляў за «Жайнвілі» ў чэмпіянаце штата Санта-Катарына. У 2016—2017 быў у арэндах у клубах АБС і «Амерыка» з Натала (штат Рыу-Гранды-ду-Норты), аднак з-за траўм амаль не гуляў.

У студзені 2018 года, пакінуўшы «Атлетыку Паранаэнсі», прыбыў у беларускі клуб «Віцебск»[3], а ў лютым клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з бразільскім нападнікам[4]. Пачатак сезона 2018 прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы, ў чэрвені пачаў з’яўляцца на полі, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[5] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Дасягненні правіць

Заўвагі правіць